Маладафронтаўцаў затрымалі каля Акрэсціна

дапоўнена

22.03.2012 / 22:56

Сёння з турмы на Акрэсціна мусілі выйсці Міхась Мускі, Раман Васільеў, Уладзімір Яроменак, Зміцер Крамянецкі, затрыманыя 15 сутак таму.

Паводле папярэдніх звестак, каля Акрэсціна стаялі два аўтобусы з міліцыянтамі ў цывільным. Яны і затрымалі маладафронтаўцаў, што сустракалі сяброў.

У РУУС трапілі Раман Пратасевіч і Мікола Дземідзенка. Рамана, як непаўналетняга, адпусцілі без складання пратакола. На Міколу складзены пратакол, верагодна, як за дробнае хуліганства.

NN.BY