Прэзентацыя рамана пра Барбару Радзівіл

5 красавіка ў кнігарні «Логвінаў» — прэзентацыя кнігі Ксеніі Шталянковай «Адваротны бок люстра». 19.00.

05.04.2012 / 14:02

Сёння ў кнігарні «Логвінаў»(Незалежнасці, 37а) пройдзе прэзентацыя кнігі Ксеніі Шталянковай «Адваротны бок люстра». Завязкай яго сюжэт трохі нагадвае кэралаўскі: праз выпадкова купленае люстэрка 15-гадовая школьніца з сучаснай Вільні трапляе ў ХVI стагоддзе. Там яна знаёміцца з маладым шляхціцам Міхалам Саколічам. Гэтай пары выпадзе пабываць пры двары Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл, ды апынуцца ў самым віры каралеўскіх інтрыг і змоваў.

У імпрэзе, акрамя аўтаркі, бяруць удзел пісьменнікі Алена Масла і Арцём Кавалеўскі. Прагучыць музыка ХVІ стагоддзя ў выкананні Рамана Сугакава. Вядоўца імпрэзы — Аляксандр Карзюк, загадчык гсітарычнай кафедры БДПУ. Уваход вольны. Пачатак, а 19.00.