У Мінску праходзіць Belarus Fashion Week — фота

27.04.2012 / 20:08

У Мінску праходзіць галоўнае прафесійнае мерапрыемства ў свеце беларускай моды — чацвёрты выпуск Belarus Fashion Week.

Свае калекцыі гледачам дэманструюць дызайнеры з Беларусі, Грузіі, Расіі і Польшчы. 29 красавіка ў мінскім Палацы мастацтваў адбудуцца заключныя паказы BFW — фінал конкурсу New Names.