Затрыманыя за патрабаваньне спыніць русіфікацыю

Сёньня ў Менску былі затрыманыя два сябры незарэгістраванай моладзевай ініцыятывы «Вока» Руслан і Алесь. Хлопцы меліся вывесіць на мосьце ля Нямігі расьцяжку «Стоп – русіфікацыі».

20.03.2007 / 14:39

Сёньня ў Менску былі затрыманыя два сябры незарэгістраванай моладзевай ініцыятывы «Вока» Руслан і Алесь. Хлопцы меліся вывесіць на мосьце ля Нямігі расьцяжку «Стоп – русіфікацыі», каб выказаць свой пратэст адносна зьменаў у навучальных праграмах па беларускай літаратуры і гісторыі Беларусі, а пасьля меліся раздаваць улёткі з заклікам прыйсьці 25 Сакавіка на Плошчу.

Юнакі не пасьпелі вывесіць расьцяжку. Іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Дзе хлопцы знаходзяцца зараз, пакуль невядома.

ЗП