У Мінску невядомы адкрыў стральбу па аўтобусе

Аўтобус з беларускімі турыстамі рухаўся па Партызанскім праспекце, калі кіроўца пачуў моцны воплеск.

30.07.2012 / 11:01

Аўтобус Setra вяртаўся ў сталіцу з Крыму. За некалькі хвілін да гэтага на месцы, дзе куля прабіла шкло, сядзелі пасажыры, паведамляе «Беларусь-1». На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Паводле словаў кіроўцы, ён адразу спыніўся — падумаў, што магла адбыцца няспраўнасць праз спякоту. Выявілі скразную адтуліну ў шкле. За некалькі хвілін да здарэння на пасажырскіх сядзеннях, каля якіх было пабіта акно, сядзела жанчына з маленькай дачкой. Яны вырашылі выйсці на станцыі метро «Магілёўская», таму месцы пуставалі.

У міліцыі мяркуюць, што была выкарыстаная пнеўматычная зброя. Той, хто страляў, не быў знойдзены і да гэтага часу знаходзіцца ў вышуку.