15-гадовая літоўка заваявала золата Алімпіяды

Чэмпіёнкай стала плыўчыха Рута Мейлуціце.

30.07.2012 / 23:00

z_2012_07/meilutyte2_120730.jpg

Літоўская плыўчыха Рута Мейлуціце стала чэмпіёнкай Алімпіяды-2012 на дыстанцыі 100 м брасам. Вынік 15-гадовай спартсменкі — 1.05,47.

Дзяўчына заваявала для Літвы першы алімпійскі медаль у плаванні з часоў аднаўлення незалежнасці.

«Не магу… Нічога не магу сказаць. Яшчэ не разумею, што здарылася…. Трэба ўсё ўсвядоміць. Я яшчэ сама не ўсведамляю. Перад фіналам я перажывала, аднак імкнулася наколькі магчыма, супакоіцца», — сказала пасля фінішу Мейлуціце, — піша Delfi.lt.

nn.by