Смалявіцкі раён: пасля ўдару аб дрэва Volvo разляцеўся на часткі

Учора каля 19:30 у МНС патэлефанавалі відавочцы: на трасе Слабада — Навасады машына ўрэзалася ў дрэва, кіроўцу заціснула ў салоне.

31.07.2012 / 12:23

Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, яны ўбачылі часткі седана — яго колы, краты радыятара і іншыя дэталі, раскіданыя ў радыусе некалькіх дзясяткаў метраў.

Аварыя адбылася на 5-м кіламетры трасы, недалёка ад вёскі Лужкі (Смалявіцкі раён), удакладнілі ў МНС.

— Паводле папярэдніх дадзеных, кіроўца Volvo XC70 не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва, — расказалі ратавальнікі. — Пацярпелага мужчыну вызвалілі з дапамогай гідраўлічнага інструмента.

Ён быў перададзены дактарам «хуткай» і дастаўлены ў раённую бальніцу. Яго стан на дадзены момант невядомы.