Генерал Фралоў балатуецца ў адной акрузе з Янукевічам

01.08.2012 / 13:25

Дэпутат палаты прадстаўнікоў другога склікання Валерый Фралоў балатуецца і ў склад парламенту пятага склікання. У 2000 г. генерал абіраўся па Гродзеншчыне. Сёлета яго ініцыятыўная група збірае подпісы выбарцаў, якія жывуць на тэрыторыі 92-й Аўтазаводскай акругі Мінска.

«Тут я нарадзіўся, вучыўся, працаваў на МАЗе. У гэтай акрузе жыве прыкладна 30–40 маіх сяброў яшчэ з дзяцінства — з імі разам вучыўся, працаваў. Карацей кажучы, гэта мой родны край».

Ініцыятыўная група Фралова ў складзе 18 чалавек ужо сабрала каля 600 подпісаў у падтрымку генерала.

У гэтай акрузе збіраюцца балатавацца 6–7 чалавек, сярод якіх і старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.