Паляванне на арганізатараў байкоту працягваецца: затрыманы Аляксандр Арцыбашаў

07.09.2012 / 16:49

7 верасня каля 16:30 каля пад’езда свайго дома адбылося затрыманне актывіста моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандра Арцыбашава.

Пра гэта паведаміў у сацыяльнай сетцы Facebook яго сябар Аляксандр Баразенка.

Зараз Арцыбашава вязуць у Кастрычніцкі РУУС Мінска. Нагадаем, што сёння раніцай быў затрыманы і лідар «Zмены» Павал Вінаградаў, якога зараз судзяць у судзе Маскоўскага раёна.

5 верасня быў затрыманы і на наступны дзень асуджаны на 7 сутак Ягор Віняцкі; а ўчора на офісе «Гавары праўду!» прайшоў ператрус.