Матч «Ліль» — БАТЭ абслужыць польскі арбітр

17.09.2012 / 16:41

Стаў вядомы суддзя стартавага матча групавога этапу Лігі чэмпіёнаў паміж французскім «Лілем» і барысаўскім БАТЭ.

Матч у Францыі будзе абслугоўваць польскі рэферы Марцін Борскі.

Нагадаем, што матч пройдзе ў сераду, 19 верасня, у Вільнёў д’Аску пад Лілем. Пачатак — у 21:45 па мінскім часе.