Рэха «Дажынак»: пакоі ў новым інтэрнаце ў Горках ужо пакрыліся цвіллю — фотафакт

18.10.2012 / 13:59

Пакоі ў новым інтэрнаце Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках (Магілёўская вобласць) ужо пакрыліся цвіллю.

Цвіль пад столлю

Цвіль каля акна

Рэчы проста стаялі ў шафе і што з імі стала.

Задняя сценка тумбачкі.

Студэнты БДСГА пражылі ў новым інтэрнаце хіба месяц. Паўсюль цвіль. Ёю пакрылася нават вопратка і мэбля ў пакоях. Навюткі інтэрнат пабудавалі ў Горках да «Дажынак».