Часопіс Newsweek больш не будзе выходзіць на паперы

Вядомы амерыканскі часопіс з 80-гадовай гісторыяй мае намер з наступнага года поўнасцю перайсці ў анлайн-рэжым.

18.10.2012 / 23:13

Галоўны рэдактар ​​выдання Ціна Браўн паведаміла сёння, што апошні друкаваны нумар Newsweek з’явіцца 31 снежня гэтага года.

Па словах Браўн, чакаецца скарачэнне штату супрацоўнікаў, аднак пакуль дакладна не вызначана, наколькі маштабным яно будзе.

Новая версія выдання атрымае назву Newsweek Global. Доступ да яго будзе платны па падпісцы.