Алег Манаеў: Цяпер разумею, чаму Фядута даў выспятка Рымашэўскаму!

Лідар аргкамітэта БХД заявіў, што лічбы, якія выгадныя ўладам, сацыёлагі апублікавалі з-за пагрозы крымінальнага пераследу.

25.10.2012 / 17:44

Дырэктар Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Алег Манаеў пракаментаваў вынікі сацыялагічнага апытання, прысвечанага выбарам у палату прадстаўнікоў.
Праз тое, што даследаванне нібыта сведчаць пра правал байкоту выбараў, яго раскрытыкаваў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

Алег Манаеў: «Памятаеце, год таму адбыўся скандал, калі Аляксандр Фядута на нейкіх міжпартыйных перамовах даў выспятка Віталю Рымашэўскаму? Я шчыра скажу:

тады з неўразуменнем гэта ўспрыняў. І таго, і таго я даўно ведаю, і Рымашэўскі мне ўяўляўся спакойным чалавекам, выхаваным. Але цяпер я таго неўразумення не адчуваю».

Алег Манаеў адзначыў, што, згодна з вынікамі даследавання, выбары байкатавалі каля 9,6% ад апытаных, «а гэта 700 тысяч чалавек ― два разам узятыя абласныя гарады». На думку навукоўцы,

пазіцыя Рымашэўскага тлумачыцца, найперш, асабістымі інтарэсамі палітыка. А на вынікі сацыялагічнага апытання ён глядзіць «праз іншыя акуляры».