У Мінску рэзка выраслі цэны на мяса

Кіло свінога філея ў фірмовых крамах Мінскага мясакамбіната ўчора каштавала 78, а сёння ўжо — 91 тысячу рублёў.

02.11.2012 / 17:50

З 2 лістапада цэннікі памяняліся.

Кіло шыі ўчора каштавала 74, а сёння ўжо — 87 тысяч. Такім чынам, цэны на мяса ў Мінску зраўнаваліся ў маскоўскімі і сталі ў два разы большыя, чым у суседняй Польшчы.

Было спадзяванне, што падвышэнне на 30% максімальных адпускных цэнаў мясакамбінатаў на свініну і ялавічыну, якое адбылося з 4 кастрычніка, не паўплывае на цэны ў крамах. Аднак раздробныя цэны таксама папаўзлі ўверх.

Імаверна, наступным этапам працягнуць рост цэны на кілбасы і вяндліну, скачка якіх пакуль увосені не было.

Сяргей Гезгала