«Дынама» выйграла ў авертайме ў «Аўтамабіліста»

02.11.2012 / 19:50

Мінскае «Дынама» выйграла ў матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ у авертайме ў «Аўтамабіліста» з Екацярынбурга 4:3 (1:3, 2:0, 0:0, 1:0).

Вырашальную шайбу на 3-й хвіліне авертайма закінуў Збынек Іргл.

«Дынама» займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Наступны матч мінскі клуб правядзе 4 лістапада з рыжскімі дынамаўцамі.