У Вільні 15 лістапада будуць маліцца за Беларусь

08.11.2012 / 16:22

15 лістапада ў капліцы Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні адбудзецца св. Імша за Беларусь (на беларускай мове). Імша распачнецца ў 15.00 па мясцовым часе.

Запрашаем усіх жадаючых памаліцца за нашу краіну напярэдадні ўрачыстасці Маці Міласэрнасці.