Гэтая восень радуе моднікаў, але цьвеліць аграномаў ды грыбнікоў. Дажджоў у некаторых раёнах не было зь лета. Мэтэаролягі дыягнастуюць глебавую сушу. За верасень на Меншчыне, Гомельшчыне і большай частцы Берасьцейшчыны выпала толькі 5 мм ападкаў — пры норме 50. Найгоршае становішча на пясках і пагорках — там гінуць ня толькі азімыя, але й рапс. Калі суша пратрымаецца да халадоў, а менавіта гэта й абяцаюць мэтэаролягі, паўкраіны папросту не пабачыць руні, і палі прыйдзецца перасяваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0