Самы вялікі грашовы выйгрыш у гісторыі Беларусі зваліўся на галаву простага сялянскага хлопца з адной зь вёсак Цясноўскага сельсавету. Алег (прозьвішча яго ня будзем прыводзіць і мы, бо не зьвяліся аматары пажывіцца за чужы кошт) выйграў такую суму ў лятарэю.

А справа была так. Алег вырашыў зацэмэнтаваць падвал і падаўся за будматэрыяламі ў Дзяржынск. Купляючы цэмэнт, на здачу ўзяў прапанаваныя лятарэйныя білеты.

І вось сэнсацыя! Пасьля атрыманьня выйгрышу Алег узяў на рабоце водпуск — разам з жонкай і двума сынамі выехаў, мяркуюць, на адпачынак. Больш падрабязную інфармацыю ня толькі карэспандэнтам, але і вяскоўцам шчасьліўчык не імкнецца даваць. І гэта зразумела, бо, на жаль, ня ўсе толькі радуюцца, калі іншаму пашанцуе...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0