У панядзелак у рэдакцыю патэлефанавалі зь Вярхоўнага суду, каб унесьці ўдакладненьні ў артыкул «Лішкі бранятанкавай прадукцыі» («НН»№37). Замест фразы «З кожнага будзе спагнана 529 млн рублёў на карысьць 140-га танкарамонтнага заводу» трэба чытаць «З Сакача і Дземяшкевіча будзе спагнана 529 млн рублёў на карысьць 140-га танкарамонтнага заводу». Замест фразы «Пасьля паўгадзіннага абмеркаваньня судзьдзя Валеры Цалко пастанавіў не задавальняць скаргі» трэба чытаць «Пасьля паўгадзіннага абмеркаваньня суд пастанавіў не задавальняць скаргі». Дзякуй за ўдакладненьні.