У «НН» №37 ў артыкуле «Магу — сказаў Мілінкевіч» пішацца, што Зьміцер Дашкевіч на Цэнтральнай Радзе Маладога Фронту галасаваў за Лябедзьку, а на Кангрэсе падтрымаў Мілінкевіча. Хачу патлумачыць: на Цэнтральнай Радзе я, як і мой паплечнік, сустаршыня Маладога Фронту Сяржук Бахун, падчас рэйтынгавага галасаваньня аддаваў голас і Лябедзьку, і Мілінкевічу. У выніку гэтага галасаваньня з 17 прадстаўнікоў Цэнтральнай Рады Мілінкевіч атрымаў 17 галасоў, Лябедзька — 6.

Па-другое, я, як сустаршыня Маладога Фронту, у сваім выступе, дзе зазначыў, што Малады Фронт падтрымае любога кандыдата апроч камуніста, выказваў ня ўласную пазыцыю, а рашэньне зьезду Маладога Фронту. Гэтым рашэньнем Малады Фронт выказаў сваё стаўленьне да палітычнае кампаніі 2006 году: НЯ СУПРАЦЬ Лукашэнкі, а ЗА Незалежную, дэмакратычную Беларусь! За Хрысьціянскае адраджэньне Бацькаўшчыны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0