Птушыны грып наступае з Азіі на Эўропу: Кітай, Турцыя, Румынія.

Расея напалоханая — на Тульшчыне загінула 300 свойскіх птушак. Пераносяць хваробу пералётныя птушкі, ад якіх грып перадаецца свойскім. У Паўднёвай Азіі зарэгістраваныя выпадкі заражэньня і сьмерці людзей. Пакуль вакцыны няма. Сымптомамі птушыны грып у людзей мала розьніцца ад звычайнага, хіба тэмпэратура вышэйшая і да лекаў імунітэт. Інкубацыйны пэрыяд — 2—10 дзён. Калі ў выніку мутацыі штам зможа перадавацца ад чалавека да чалавека, здарыцца пандэмія. У сувязі з гэтым Польшча зачыніла «зялёныя калідоры» на мяжы зь Беларусяй ды ўзмацніла кантроль за ўвозам харчу, матывуючы гэта адсутнасьцю мяжы між Беларусьсю ды Расеяй.

Беларускае Міністэрства аховы здароўя на пачатку тыдня забараніла ўвоз падазронай прадукцыі з Расеі, Турцыі, Румыніі. Будзем спадзявацца, вірус птушынага грыпу ня трапіць да нас увесну зь пералётнымі птушкамі.

Куды зьвяртацца:

Рэспубліканскі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі — вул.Казінца, 50 тэл. 278-42-17

Менскай вобл. — вул.П. Броўкі, 9 тэл. 231-46-85

Менскага р-ну — н.п. Бараўляны тэл. 505-28-46

Менскі гарадзкі — вул. П. Броўкі, 13 тэл. 202-08-61

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0