Як малады актор Купалаўскага тэатру, не пагаджуся, што наш тэатар нэабуржуазны, мяшчанскі, традыцыйны і тым больш савецкі (М.Халезін: «Пінтэр актуальны для Беларусі», «НН», №39, 21 кастрычніка).

Дастаткова праглядзець афішу, каб убачыць, што побач з клясычнымі творамі ёсьць месца экспэрымэнтальным пастаноўкам (напрыклад, спэктакль «СВ» паводле А.Чэхава). Нашы акторы — прафэсіяналы і гатовы працаваць над любым матэрыялам. Дый публіка ў нас зусім не такая ўжо дурная і савецкая. Ня трэба шукаць ворагаў там, дзе няма. Трэба больш прафэсійна і творча рабіць сваю працу ды ня скардзіцца сп.Стопарду на наш гаротны лёс. Пастаноўкі тады сур’ёзныя, калі зроблены прафэсійна. Неістотна, дзяржаўны гэта тэатар ці антрэпрыза, камэдыя ці трагедыя, сучасная п’еса ці клясычная.

P.S. Спэктакль «Псыхоз» ідзе ўсё ж такі па-расейску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0