Мне вельмі спадабаўся камэнтар Б.Тумара: «Дырэктарка «НХ» («НН», №38, 14 кастрычніка): «Беларускую мову адстойвае купка апазыцыянэраў».

У гутарцы з К.Рабіц мяне больш за ўсё абразілі словы: «Недарэчна казаць, што ўсё беларускае — гэта добра, а ўсё расейскае — гэта дрэнна». Мне так і хочацца сказаць ёй: «Можа, ня ўсё беларускае добра. Але гэта наша ўласная справа. І ня Вам вырашаць, што для нас добра, а што дрэнна. Расейскае для нас — проста іншае. Бо чужое».

Я не зьбіраюся слухаць «НХ» ні на якой мове. Бо нават калі яны пачнуць вяшчаць па-беларуску, гэта будзе Каінава ахвяра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0