Свая нафта лепш грэе

У найбліжэйшыя дні пачнецца эксплюатацыя Дзянісавіцкага радовішча нафты (Калінкавіцкі раён). Паводле словаў спэцыялістаў прадпрыемства «Белгеалёгія», пад канец году стане дакладна вядомы аб’ём запасаў сыравіны на радовішчы.

Пашырэньне Жлобінскага заводу

У сакавіку наступнага году на Жлобінскім мэталюргічным пачнецца мантаж абсталяваньня па вытворчасьці бясшоўных горачакатаных трубаў. Пасьля гэтай інвэстыцыі БМЗ мае заняць 1,5% сусьветнага рынку гэтай прадукцыі.

МАЗ+«Лукойл»=сябры

Менскі аўтамабільны завод падпісаў пагадненьне аб тэхнічнай супрацы з расейскай нафтавай кампаніяй «Лукойл». Згодна зь ім, змазачныя алівы вытворчасьці «Лукойлу» будуць уключаны ў тэхнічныя кніжкі аўтамабіляў МАЗ.

Ідэалёгія ў мэтро

Днямі ў менскім мэтрапалітэне мусіць распачацца трансьляцыя навін БТ і СТБ. Праект па ўстаноўцы 34 плязьменных манітораў, што будуць разьмяшчацца на платформах, каштаваў $450 тысяч. Арганізавала праект прыватная фірма «БелРосРэкляма». З 20 станцый мэтро тэлевізараў ня будзе толькі на станцыях «Парк Чалюскінцаў», «Першамайская» і «Моладзевая», што ня маюць дастатковага пасажырапатоку.

Сыліконавае Ўручча

Парк высокіх тэхналёгій разьмесьціцца ў сталічным мікрараёне Ўручча. Беларуская «крэмніевая даліна» на базе Акадэмгарадку зойме плошчу ў 50 га.

ЗД, afn.by, interfax.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру