Антону Луцкевічу давялося быць ня толькі інсьпіратарам, але й гісторыкам беларускага руху.

Аўтар шматлікіх тэкстаў, ён працаваў і ў такім спэцыфічным жанры, як нэкралёг. Іншы раз ягоныя нэкралёгі зьяўляюцца, бадай, адзінымі крыніцамі ведаў пра тых ці іншых людзей. Так я высьвятляў факты з жыцьця актывіста Беларускае сацыялістычнае грамады пецярбурскага работніка Вінцука Тубіса, сябра Віленскае Беларускае рады селяніна Казімера Фалькевіча, праваслаўных сьвятароў Міхала Галянкевіча і Міхала Пліса… У левых заходнебеларускіх газэтах А.Луцкевіч быў ці не адзіным рэдактарам і аўтарам, які памятаў пра «круглыя» даты і Купалы, і Коласа, жалобныя даты Багдановіча і Цёткі… Яго можна было б назваць шанавальнікам добрае памяці пра тых, хто адышоў. У гэтым кантэксьце ўспрымаюцца і ягоныя нататкі з прычыны Дзядоў. Пісаныя ў розны час, гэтыя тэксты, асабліва другі, думаю, будуць цікавыя і нашым сучасьнікам.

Ня ведаю, хто прыйдзе на Дзяды да сымбалічнае магілы братоў Луцкевічаў на Росе. Ведаю, што паводле правілаў магіла ня можа лічыцца нават сымбалічнаю, пакуль зь месца пахаваньня чалавека не прывезьлі хоць жменю зямлі. Хто прывязе зямлю з далёкага Аткарску і такім чынам ўшануе памяць чалавека, які ўшаноўваў памяць іншых?

Анатоль Сідарэвіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру