1980-я. Аўганістан. 9-я рота мусіць трымаць вышыню да праходу калёны. Але на вайскоўцаў забываюць.

Фёдар Бандарчук абапіраўся на кінаспадчыну свайго славутага бацькі. І на «Ўзвод» Олівэра Стоўна. А таксама на Зыгмунда Фройда, якога згадвае навабранец-мастак. Палкавая німфаманка Беласьнежка, узмакрэлыя целы, размовы пра дзявочыя спаднічкі. Імпульсы жыцьця й сьмерці пад маскамі выпісаных тыпажоў: дзетдомавец, кантужаны прапаршчык… Эпізадычную ролю вайскоўца стомлена сыграў Станіслаў Гаварухін.

Знакаміты пецярбурскі перакладчык фільмаў Гоблін абвінаваціў стужку Ф.Бандарчука ў паражэнскіх настроях і недакладнасьці. Дарэмна. Калі ў амэрыканскіх карцінах героі сьцьвярджаюць індывідуалізм насуперак мясарубцы, то сучасны расейскі герой ратуецца ў савецкім калектывізьме. «Мы перамаглі», — кажа адзіны, хто выжыў. 9-я рота здольная перамагаць і далей, вось толькі Гарбачоў войскі павыводзіў.

У цэлым — гэта адзін з найлепшых расейскіх фільмаў апошніх гадоў.

«9-я рота».

Расея—Украіна, 2005, каляровы, 140 хв.

Жанр: ваенны фільм.

Адзнака: 6 (з 10).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0