Ва ўяўленьні аб ідэале сучаснага мужчыны адбыліся істотныя зьмены — месца жанчынападобных мэтрасэксуалаў занялі мужныя юбэрсэксуалы. Гэты тэрмін прыдумалі аўтары кнігі «Будучыня мужчыны», піша «Гардыян».

Паводле слоў аднаго з аўтараў гэтай манаграфіі, віцэ-прэзыдэнта кампаніі JWT Мар’яна Зальцмана, «юбэрсэксуалы ўпэўненыя ў сабе, яны мужныя і стыльныя, яны настроены на якасьць ва ўсіх сфэрах жыцьця».

Згодна з кнігай, для юбэрсэксуалаў характэрны традыцыйныя якасьці «сапраўднага мужчыны» — любоў да добрага віна, цыгараў, энэргічная гетэрасэксуальнасьць.

У адрозьненьне ад мэтрасэксуалаў, захопленых уласным іміджам, юбэрсэксуалы надаюць шмат увагі палітыцы і навакольнаму жыцьцю.

Мэтрасэксуалы лічаць жанчын найлепшымі сябрамі. Юбэрсэксуалы паважаюць ці кахаюць, аднак дружбу лічаць за лепшае заводзіць з прадстаўнікамі свайго полу. На журнальным століку мэтрасэксуала ляжаць часопісы «Вог» і «Касмаполітэн», а юбэрсэксуала — «Эконаміст» і «Нью-ёркер» (у выпадку Беларусі, выходзіць, «Белорусы і рынок» і «Наша Ніва»).

Аўтары кнігі знайшлі прыклады юбэрсэксуалаў сярод знакамітасьцяў. Гэта Джордж Клуні, Доналд Трампл, Пірс Броснан і Біл Клінтан. Самым яскравым юбэрсэксуалам кніга «Будучыня мужчыны» называе Бона — фронтмэна «Ю-Ту» і адначасова дабрачынцу. Знакамітыя мэтрасэксуалы Джуд Лоў і Дэвід Бэкхэм цяпер больш ня модныя.

У той жа час аўтары кнігі падкрэсьліваюць, што адраджэньне традыцыйных мужчынскіх каштоўнасьцяў не азначае вяртаньня да моды на «крутых пацаноў», што гавораць матам, не праяўляюць павагі да жанчын і саромеюцца любой праявы пачуцьцяў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру