Пра дзікі выпадак паведаміла «Комсомолка»: двухгадовы Максім зь Верцялішак (Гарадзенскі раён) выпіў 200 грамаў разьведзенага сьпірту.

Ягоная маці заснула, пакінуўшы на стале пляшку з «напоем», якім частавалася на абед. Зь яе і выпіў хлопчык. Калі матка ачомалася і пабачыла сына без прыкметаў жыцьця, яна здагадалася выклікаць хуткую. Каб Максіма прывезьлі на пару гадзінаў пазьней, выратаваць яго б не ўдалося.

Паводле дактароў, хлопчык змог выпіць столькі сьпірту, бо ў малых кепска разьвіты смакавыя рэцэптары. Ужо пасьля першага глытка наступіла алькагольнае ап’яненьне, і далей Максім не разумеў, што п’е горкую вадкасьць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна