30 кастрычніка ў Сьвіслачы адбыўся штогадовы фэст, прысьвечаны памяці братоў Каліноўскіх і паўстанцаў 1863 году.

На ўрачыстасьці ў райцэнтар зьехаліся 60 чалавек — з Горадні, навакольных мястэчкаў, а таксама Берасьця, Менску, Бабруйску і Барысава. Міліцыянты затрымалі гісторыка архітэктуры зь Берасьця Ірыну Лаўроўскую. Яна ля магілы Віктара Каліноўскага стаяла з нацыянальным сьцягам. Спн. Лаўроўская прасіла не забіраць сьцяг, але яго не вярнулі, а жанчыну «запрасілі» на суд — за выкарыстаньне «незарэгістраванай сымболікі».

Удзельнікі фэсту запалілі зьнічкі ля помнікаў братам Каліноўскім і апошняму кіраўніку паўстаньня — Рамуальду Траўгуту, а таксама наведалі былую сядзібу сям’і Каліноўскіх у Якушоўцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна