У Нямеччыне аднавіўся судовы працэс над групай фальшываманэтнікаў, мозгам якіх быў 33-гадовы жыхар Менску Ўладзіслаў Ліпскі.

Паліцыя натрапіла ў Патсдаме на сьлед тайнай друкарні, што месьцілася ў старым будынку батанічнага саду, — нехта зь мясцовых данёс, што там вырошчваюцца каноплі. Але заміж наркотыкаў паліцыя знайшла фальшывыя 50-эўравыя купюры. Як сьведчаць крыміналісты, такіх высакаякасных фальшывых эўра — а іх зроблена некалькі соцень тысячаў — яшчэ не было ў Нямеччыне. Цымус у тым, што Ліпскі настойвае, нібыта ў Нямеччыну ён трапіў паводле заданьня КДБ з тым, каб укараніцца ў банды фальшываманэтнікаў з постсавецкіх краінаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна