У мяне зварот да спадара Казуліна — чалавека, якога я паважаю за сьмелую пазыцыю, адукаванага. Паважаны лідэр партыі, я за Вас бы галасаваў у якасьці кандыдата ў прэзыдэнта, але ўжо выбраны адзіны кандыдат сп.Мілінкевіч. Можа, я б хацеў, каб гэта быў А.Лябедзька ці С.Шушкевіч, але ім стаў Алесь Мілінкевіч. Трэба падпарадкоўвацца дзеля будучага. Але як я зразумеў, Вы не зьбіраецеся працаваць на Мілінкевіча, тады на каго — на сябе? І 100% прайграць, затое застацца лідэрам партыі. Дзеля чаго? Гэта гаворыць аб Вас не як аб патрыёце. Сягоньня ёсьць сьвятая задача замяніць Лукашэнку! Усе сілы за Мілінкевіча! Як Вы, сп.Казулін, прыстойны, высакародны чалавек, можаце мысьліць па-другому? Трэба дзяліць шкуру забітага мядзьведзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0