У Літаратурным музэі М.Багдановіча прайшлі дзьве літаратурна-музычныя сустрэчы пад назвай «Што рабіць з гэтай восеньню?». На пытаньне паспрабавалі даць адказ паэтка Людміла Паўлікава-Хейдарава і бард Алесь Камоцкі.

Адначасова з гучаньнем вершаў сп.Паўлікавай-Хейдаравай на экране дэманстраваліся слайды з краявідамі Беларусі, зробленыя ейным мужам-фатографам. Гучалі песьні на ейныя вершы ў выкананьні маладой кампазытаркі з Маладэчна Тацяны Беланогай і Алеся Камоцкага.

Алесь Камоцкі на наступны дзень выступаў у дуэце з Алегам Змушко. Выступ пачынаўся песьнямі на вершы Людмілы Паўлікавай-Хейдаравай, потым прагучалі ўласныя творы паэта і барда. На вечарыне таксама была прадстаўлена ягоная кніга «Неспадзяванае».

Так што адказ на пытаньне «Што рабіць з гэтай восеньню?» для кожнага ўдзельніка і слухача быў свой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0