Перахваліў
Малады хлопец, купляючы гадзіньнік, пытаецца крамніка:
— А ці добра ён ходзіць?
— Уга! Ён бегае, ня тое, што ходзіць! Гляньце, яшчэ полудня няма, а ён ужо пятую вечара паказвае.
М. Капыль, Менск. губ., Слуцк. пав. «Прыйшла Пакрова — зіма гатова»; на Пакровы ў нас выпаў першы сьнег.
А.Гурло.
М. Рожышча, Менск. губ., Мазырск. пав. Нядаўна памёр тут кравец-жыд; калі капалі для яго яму на жыдоўскіх могілках, натрапілі на гаршчок, поўны літоўскіх грошай з 1400—1500 гадоў.
А.Гурло.
У Рызе, разгружаючы карабель з дрэвам, што прыйшоў з Бразыліі, знайшлі ў дуплох шмат вужак, — адзін даўжынёй аршыны два з чвэрцю (1,6 м. — «НН»).
1910, №41.





