Фэстываль хайку.

Сардэчна запрашаю

на Басёвішча!

*

Хуткія рухі —

і не халодна зусім.

Двое на сьнезе.

*

Бусел на даху.

Хтось адлятае ў вырай,

хтось — залятае…

*

Інвэрсійны сьлед

ад твайго пацалунку

паветранага.

*

Перакладаю

раман у лістох — далей

ад тваіх вачэй.

…Трэцім жаданьнем

было: вечна займацца

падлёдным ловам!

*

Вечар. Цішыня.

Толькі чуваць, як ляціць

паўз акно пляшка.

*

Мясцовы кактэйль

«Крыжовая адкрутка»:

водка й «крыжачок».

*

Бог зь ім, з талёнам,

з рэштай! Пільнуй дарогу,

п’яны кіроўца!

*

«Вось сымбаль твой за...»

За крыху больш чым эўра —

Зерне канапель.

Няўжо выбары?!

З паштовай скрынкі тырчыць

«Савецкая Б.».

*

Плацяць за радкі

альбо тысячы знакаў…

А лічыш склады.

*

Птушкі: пяць зьверху,

сем пад імі і пяць на

ніжняй галінцы.

*

Лічыш лужыны.

Хапае пальцаў нагі

ў мокрай шкарпэтцы.

*

Кніга з друкарні

спадара Логвінава…

Я не самотны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0