Гішпанскія палеантолягі знайшлі ля Барсэлёны чэрап, які можа належаць невядомаму раней агульнаму продку чалавека і малпы.

Жыў ён 14 млн гадоў таму. Чэрап захаваўся амаль некрануты. Летась у Каталёніі ўжо былі знойдзеныя акамянелыя парэшткі прымата, які, нібыта, быў пераходнай формай між малпай і чалавекам. Траваядную паўмалпу-паўчалавека, што жыла 13 мільёнаў гадоў таму, назвалі Паў, альбо Піраляпітэк Каталёнскі (Pierolapithecus catalunicus). Мяркуюць, што ён быў падобны на сучасных шымпанзэ, умеў свабодна лазіць па дрэвах і хадзіць на абедзьвюх нагах. Рост Паў меў 1,20 м, вага — 35 кг.

Да нядаўняга часу навуцы былі вядомыя вымерлыя малпы, якія сталі продкамі людзей, і старажытныя людзі, якія ў выніку эвалюцыі ператварыліся ў homo sapiens. Але якая істота зьвязвала гэтыя два этапы, сумяшчаючы ў сабе малпу і чалавека, заставалася невядома, што не дазваляла лічыць тэорыю сэра Чарлза Дарвіна канчаткова пацьверджанай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру