Шматгадовыя сярэднія значэньні кастрычніка былі перавышаны на 1,3 градуса. Значна цяплейшы за звычайны будзе і лістапад. Толькі ў 1955 і 1967 гадах паказчыкі былі падобныя.

Ападкаў у параўнаньні зь мінулым годам выпала на 40% меней — за два першыя восеньскія месяцы ўсяго 47 мм. Кіраўнік аддзелу клімату Гідрамэтэацэнтру Алена Камароўская зазначае, што такое адбываецца раз на чатыры гады.

Засушлівае надвор’е прывяло да таго, што сельская гаспадарка аказалася на парозе крызісу. Кіраўнічка аддзелу аграмэтэаралягічных прагнозаў Надзея Мельчакова зазначае, што восеньню адбылася доўгатэрміновая глебавая засуха. У некаторых раёнах не распусьцілася палова азіміны, а на Гомельшчыне ёсьць раёны, дзе руні няма зусім. Агульныя страты ад засушлівага надвор’я, паводле папярэдніх падлікаў супрацоўнікаў аддзелу, складаюць траціну ад агульных пасеваў. Рунь, што не распусьцілася, мае мала шанцаў перажыць зіму.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру