Сайт «Naviny.by» правёў апытаньне «Каго б Вы назвалі сэкс-сымбалем беларускай палітыкі».

У выніку сярод дзясятка прапанаваных кандыдатаў першае месца заняў «адзіны ў краіне палітык». Аднак Аляксандар Лукашэнка набраў толькі 18% галасоў. Зусім трохі адстаў ад яго Аляксандар Мілінкевіч, які падаецца сэксуальным 14% інтэрнаўтаў. Наступныя месцы занялі Зянон Пазьняк — 4,17%, Аляксандар Казулін — 3,19%. Аўтсайдэрамі ж выйшлі міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў і лібэрал-дэмакрат Сяргей Гайдукевіч. Гэтыя вусачы сабралі па 0,61% (за іх прагаласавалі па 5 з 816 удзельнікаў апытаньня). Трэба адзначыць, што самым папулярным адказам быў «Палітыкі мяне не ўзбуджаюць». Такі варыянт выбрала палова апытаных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0