Эўразьвяз гатовы ўвесьці санкцыі супраць Беларусі, уключна з замарожваньнем банкаўскіх рахункаў беларускіх чыноўнікаў, у тым выпадку, калі ў краіне будуць парушацца нормы дэмакратыі і правоў чалавека. Пра гэта заявіла ў Маскве эўракамісар па замежных сувязях і палітыцы суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр. Аднак Эўразьвяз ізноў разьлічвае на дапамогу Расеі ў дыялёгу з афіцыйным Менскам. Таму ў рэальнасьці зьменаў эўрапейскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі ня будзе. Апошняе эўрапейскае папярэджаньне — зусім не апошняе кітайскае папярэджаньне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру