Актывістка АГП Марына Багдановіч заявіла, што парлямэнцкія выбары ў Азэрбайджане прайшлі спакойна і без парушэньняў. Яе словы цытуе Міжнароднае маніторынгавае бюро: «Былі сытуацыі, калі заходзілі па двое ў кабінку, былі сытуацыі, калі няправільна выдаваўся бюлетэнь, але казаць, што выбары нелегітымныя, няма ніякіх падстаў», — кажа М.Багдановіч і дадае: «Усе місіі пацьвердзілі, што перамогу ў сумленнай барацьбе атрымала кіроўная партыя Азэрбайджану». Між тым у панядзелак АБСЭ заявіла, што выбары ў Азэрбайджане не былі дэмакратычныя, а ў аўторак парушэньні на выбарах у Азэрбайджане асудзіў Эўразьвяз.

М.Багдановіч уваходзіць у групу назіральнікаў СНД CIS-EMO, якая ў свой час прызнала свабоднымі і выбары ва Ўзбэкістане, і другі тур галасаваньня ва Ўкраіне, пасьля якога фальшаваньні на карысьць Януковіча выклікалі народнае паўстаньне. Акрамя сяброўства ў АГП, яна пэўны час была блізкая да генэрала В.Фралова, а на Кангрэсе дэмакратычных сілаў выступала разам з Ю.Варонежцавым за стварэньне Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру