На першы погляд, яны такія ж, як і мы: маладыя, са сваімі праблемамі, марамі. Іх нават можна зразумець — яны хочуць пасьпяхова закончыць вучобу і дастаць нармальную працу. Але я ніколі не зразумею іх! Я імі пагарджаю!

Яны — актывісты БРСМ. Робаты з запраграмаваным жыцьцём. Задаволеныя сваім існаваньнем, яны лічаць, што выбралі адзіна правільны шлях. Яны нават пачынаюць у нешта верыць. Але я перакананы: зьменіцца палітычны лад, і пры цяперашніх палітычных поглядах сярод іх застануцца адзінкі. Больш за тое, яны першымі пачнуць даказваць, што заўсёды былі за нас. А трэба будзе — пачнуць размаўляць па-беларуску, трэба будзе — стануць нацыяналістамі, камуністамі, сацыялістамі — словам, кім хочаш. Дзеля задавальненьня сваіх прымітыўных мараў яны без ваганьняў пойдуць на гэта.

Для мяне яны заўсёды будуць ворагамі, нягледзячы на тое, якой мовай яны будуць карыстацца пры размове са мной і што казаць. Пакуль жа яны крадуць у нас нашу будучыню!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0