Сёлета ў Менску будзе пабудавана 840 тыс. квадратных мэтраў жыльля. На дэкляраваныя Менгарвыканкамам чатыры гады таму мільён квадратных мэтраў у год выйсьці не ўдаецца.

Тым часам колькасьць ахвотнікаў толькі ўзрастае: за гэты год у Менску зьнята з чаргі пад 10 тысячаў тых, хто хоча палепшыць жыльлёвыя умовы, а стала ў чаргу 17 тысячаў. У сталіцу ўехала 15 тысячаў чалавек, і кожны зь іх мае права пастаноўкі на ўлік. Значыць, попыт па-ранейшаму будзе перавышаць прапанову, а цэны будуць расьці. Старшыня савету РГА «Беларуская асацыяцыя нерухомасьці» Мікола Прасталупаў прагназуе «паўзучы» рост на 1—2% у месяц. Да канца 2006 г. квадратны мэтар у сярэднім будзе каштаваць $1 200. Грошы на гэтым рынку круцяцца велічэзныя. Калі 1 м2 у Менску на гэтым тыдні каштуе $1 040, то, памножыўшы на 840 тысяч, атрымаем 873 млрд 600 млн даляраў у 2005 г.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру