Лукашэнка ўсё падгроб пад сябе

Аляксандар Лукашэнка працягвае перабіраць паўнамоцтвы парлямэнту і ўраду. Указам №520 надае яму паўнамоцтвы распараджацца ў сфэры распараджэньня дзяржаўнай маёмасьцю, прыроднымі рэсурсамі, дзяржаўным бюджэтам. Прэзыдэнт будзе сам вырашаць, якім прадпрыемствам і якім індывідуальным прадпрымальнікам даць адтэрміноўку, крэдыт, выдзеліць субсыдыю ці сродкі. «А.Лукашэнка папросту нарматыўна змацаваў паўнамоцтвы, якія і так у яго былі», — камэнтуе «Белорусы и рынок». Указ набудзе моц з 14 лістапада і будзе рэалізаваны ў поўным аб’ёме з 1 чэрвеня 2006 году. Калі ў ліпені яго пераабяруць, пакарыстаецца ён указам нядоўга.

Слабы пратэст дэпутатаў

У законапраекце па ўнясеньні зьменаў у Інвэстыцыйны кодэкс, які ўключаны ў парадак дня сэсіі палаты прадстаўнікоў, утрымліваецца пункт пра скасаваньне гарантыі нязьменнасьці заканадаўства для замежных інвэстараў цягам пяці год з моманту рэгістрацыі прадпрыемства. Камісія па жыльлёвай палітыцы адзначыла, што гэта створыць бар’еры для прыцягненьня ў краіну замежных інвэстыцый, і прыняла рашэньне рэкамэндаваць дэпутатам адхіліць законапраект.

Стварэньне холдынгу «Белнафтахім»

Урад мае аб’яднаць усе нафтахімічныя прадпрыемствы ў адзін холдынг на базе канцэрну «Белнафтахім». Канцэрн аб’ядноўвае 40 прадпрыемстваў, на якіх працуюць 116 тыс. чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру