Кніжка пабачыла сьвет у выдавецтве «Логвінаў», накладам 200 асобнікаў. Як перакладчык гэтай п’есы, а таксама вялікі аматар Бэкетавай творчасьці, заахвочваю ўсе тэатры далучыцца да сьвяткаваньня 100 год з дня народзінаў Бэкета ў 2006 годзе. Гэты выдатны юбілей ёсьць добрай нагодай, каб ушанаваць творчасьць нобэлеўскага ляўрэата выстаўленьнем найбольш вядомага дзеятвору бацькі тэатра абсурду: «У чаканьні Гадо».

Спадзяюся, што наступны год стане сапраўдным сьвятам драматургіі і творчасьці Бэкета ў Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру