Канстытуцыйны суд Румыніі адхіліў у сераду праект пастановы, якая прадугледжавала б кампэнсацыю 30 млн эўра былому каралю Міхаю за канфіскаваную ў яго камуністамі ў 1948 г. маёмасьць.

Праект пастановы, падрыхтаваны папярэднім сацыял-дэмакратычным урадам Адрыяна Настасе, даваў бы былому каралю і ягонай жонцы таксама пажыцьцёвае права атрыманьня даходаў ад эксплюатацыі некалькіх замкаў і іншай нерухомасьці, якая выкарыстоўваюцца цяпер як турыстычныя аб’екты. 84-гадовы кароль Міхай Гагенцолерн, скінуты камуністамі ў 1947 г., вярнуўся ў Румынію ў 1992 г. і жыве ў Бухарэсьце як прыватная асоба.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру