У ім В.Буйвал ацэньвае вынікі дзьвюх акцыяў, праведзеных у Курапатах на Дзяды вячоркаўцамі ды пазьнякоўцамі. Акцыя КХП-БНФ апісваецца выключна ў пазытыўных тонах, а вось мерапрыемства, зладжанае палітычнымі апанэнтамі, характарызуецца як гнюсны акт блюзьнерства. Адпаведна падважваецца і аб’ектыўнасьць рэпартажу ў «НН».

Крытыка сп.Буйвала вытрымана ў выключна абразьлівай форме. Пакіну гэта на сумленьні аўтара, які друкуецца на сайтах Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі і ў холдынгавай газэце «Літаратура і мастацтва». Аднак ігнараваньне фактаў ці нават іх скажэньне — іншая рэч, таму лічу патрэбным патлумачыць некаторыя моманты, каб ня ўводзіць у зман тых, хто ў Курапатах у той дзень не прысутнічаў.

Па-першае. Памятную шыльду ўсталёўваў Алесь Шатэрнік, а ня выдуманы сп.Буйвалам палітычны гібрыд Вінцучок-Лебедько (Лябедзькі ў той дзень ва ўрочышчы не было).

Па-другое. Сп.Шатэрнік і не хаваў таго, што шыльда часовая зь незалежных ад аўтара прычынаў, тлумачыў гэта амаль кожнаму. Але з плястыліну зроблены толькі адзін фрагмэнт — менавіта той, які ўтрымлівае абяцаньне бээсэсэраўскіх уладаў увекавечыць памяць пра ахвяры сталінізму. Сама шыльда выкананая з мэталу. Паводле слоў сп.Шатэрніка, гэта было своеасаблівым пэрфомансам — абяцаньні савецкіх уладаў нетрывалыя, як плястылін.

Па-трэцяе. «З урачыстым выглядам тоўпіліся перад шыльдай і слухалі маналёгі псэўдаапазыцыянэраў» ня некалькі дыпляматаў, а амаль увесь дыпкорпус, за выняткам хіба паслоў Расеі ды Кітаю. І не «маналёгі псэўдаапазыцыянэраў», а аповед гісторыка Ігара Кузьняцова. Да таго ж хацелася б на ўласныя вочы пабачыць «уводную» з Брусэлю з загадам падтрымаць сваім аўтарытэтам Мілінкевіча, пра якую вы ўзгадвалі, спадару Буйвал.

Па-чацьвёртае. Вы пішаце пра тое, што на наступны дзень арганізаваныя Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй БНФ сотні людзей усталёўвалі крыжы, сьпявалі рэлігійныя і патрыятычныя гімны. Псэўдаапазыцыянэры ж, дыпляматы з журналістамі ды разявакі (?) учынілі акт гнюснага блюзьнерства, наляпіўшы на камень-валун плястылінавую шыльду, патусаваліся і разьбегліся. Сьведчу пра тое, што бачыў на ўласныя вочы: «псэўдаапазыцыянэры» з раніцы прыбіраліся ля крыжоў, выносілі сьмецьце. Падчас ускладаньня кветак да каменя жанчыны сьпявалі і рэлігійныя («Магутны Божа»), і патрыятычныя гімны («Пагоня»).

«Некаторыя пацікавіліся, а дзе ж гэта шыльда, якой «пакланяўся» Аляксандар Мілінкевіч і іжэ зь ім? Доўга шукалі «шэдэўр» і ўрэшце знайшлі». Яны што, спадар Буйвал, першы раз былі ў Курапатах, што доўга не маглі адшукаць каменя?

Адам Глёбус піша пра дзьвюхдушнасьць беларуса. Асьмелюся запярэчыць. У сучаснага беларуса тры душы, а мо і болей. Трэцяя зь іх самая правільная, самая беларуская. Як у сп.Буйвала, напрыклад. Толькі вось не перамагчы беларусу ў найбліжэйшай пэрспэктыве з такой спэцыфічнай душэўнай камплектацыяй, як ні змагайся. Ці то пад сьцягам сьвятога Зянона, ці то з прагматызмам за заходнія ці ўсходнія гранты.

Камэнтар Алеся Шатэрніка

Менавіта такія асобы, як Валер Буйвал, зрабілі ўсё магчымае для таго, каб вячоркаўцы з пазьнякоўцамі апынуліся фактычна па розныя бакі барыкад.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру