Пытаньне аб ужываньні назвы «Літва» шчыльна зьвязана з праблемай спадчыны ВКЛ. Вядома, якое значэньне для беларускага адраджэньня мела кніга Міколы Ермаловіча «Па сьлядах аднаго міту». Але ягоная лякалізацыя Літвы паміж Менскам і Наваградкам, Маладэчнам і Слонімам застаецца недаказаная. Як і сумнеўным падаецца спроба вывядзеньня князёў ВКЛ ад князёў полацкіх.

Але гэта ня значыць, што мы не павінны лічыць Вялікае Княства сваёй дзяржавай. Наша культурная дамінанта ў ім агульнапрызнаная. Але мы таксама ня маем права аспрэчваць права сваіх суседзяў называцца Літвой. Няправільна і называць летувісаў жмудзінамі, бо калі жмудзіны, чаму не аўкштайты?

Нацыянальная сьвядомасьць ня можа трымацца на мітах, хай сабе і прыемных для нас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0