Не пашэнціла небаракам зь яечняй
На Даўгінаўскім тракце, недалёка да Менску, завяліся такія майстры, што пераймаюць людзей на дарозе. Аднэй ноччу перанялі яны гаспадара, каторы ехаў да Менску, і адабралі ў яго 70 яек ды паставілі ў свой воз, на каторым было зложана некалькі снапоў крадзенага аўса. Пры гэтым яны ўзялі па абмылцы пугу таго гаспадара, а сваю аставілі ды згубілі два снапы аўса. Назаўтра гаспадар, у каторага быў украдзены авёс, па гэтых снапох знайшоў злодзеяў. Тады ўзяўся і той, у якога адабралі 70 яек, і хоць яны аддалі яму 20 рублёў, гэта не дапамагло, і іх павезьлі ў Менск у астрог. Не пашэнціла небаракам зь яечняй.
Пераежджы.
Паштовая скрынка
Аньне Ст-ч, Барысаў. Вы напісалі верш па-беларуску, а ліст у чужой мове. Пішыце па-беларуску — разьбяром!
Хто ня здолее адзін плаціць за «Нашу Ніву», хай знойдзе яшчэ колькі людзей і выпіша газэту хаўрусам.
1910, №43.





