УСЯСЛАЎ

Паперадзе шыхтоў ваярскіх,

Еднасьць дэманструючы і сьмеласьць,

Радзімы сьцяг трымаючы ў руках,

Аднекуль, як з самое аблачыны,

Містычна князь Усяслаў зьявіўся на кані.

О! Як прыгожа ён узьняў свой меч!

О! Як высока ўзьляцелі родныя аблокі!

О! Як сувора ў дзідах вецер адгукнуўся!

Гул па шыхтох панёсься: Усяслаў!!!

Аднолькава загрукалі ў грудзёх крывіцкіх сэрцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0