Наперадзе можа быць толькі свабода

Імпрэсіі з інтэрнэт-форумаў-2005

Лесьвіцы нават у неба ламаюцца

Ленаны зь Ленінамі змагаюцца

Беларусі Вялікае Княства

«Паганства» рымуецца з «хрысьціянства»

Мосар гарэлкі ня п’е для турыстаў

Шыза калі ў кожным бачыш гэбіста

Эўра падае рубль стабільны

Хто ня выключыў у клясе мабільны

Мілінкевіч Пазьняк Гайдукевіч

Калякін Лябедзька Бандарэнка Шушкевіч

Грыб Севярынец Казулін Статкевіч

Вячорка Кароль Грыб Міхалевіч

Нісьцюк Карняенка Карніенка Салаш

Яшчэ хто там быў у ноўтбуку што Балаш

Вёз праз мяжу глядзіце ў этэры

На кожным канале ружовае эры

Вожык у чырвона-зялёным тумане

Шукае навобмацак Вострую браму

З кнігаю Быкава і верай пад пахай

Ты ж вожык калючы ня трэба страху

Наперадзе можа быць толькі свабода

Гадо дачакаліся апатыі годзе

Выбары прыйдуць і Ярмошына скажа

Ды што б ні сказала выйграюць нашы

Апалачы, ЗША

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру