Не прайшло й двух месяцаў з часу правядзеньня Кангрэсу дэмсілаў, як сабраўся на першае пасяджэньне Нацыянальны выканаўчы камітэт. Ініцыятыва скліканьня належыць Аляксандру Мілінкевічу.

У панядзелак 21 лістапада былі абмеркаваныя прынцыпы працы ценявога ўраду.

Тым часам сам Мілінкевіч працягвае паездкі па краіне. 24 лістапада яго чакаюць у Бабруйску, а 4 сьнежня — у Івенцы. Пасьля гэтага стартуюць два «маратоны» — з захаду на ўсход ад Ашмянаў да Гомелю і з паўночнага ўсходу на паўднёвы ўсход — ад Віцебску да Берасьця.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна